27 красавіка 2023г для вучняў 8-11 класаў праведзены ШАГ на тэму "Гордасць за Беларусь. Культура беларускага народа : традыцыі, спадчына, сучаснасць".
У першым інфармацыйным блоку "Беларусь - краіна шматвяковай і самабытнай культуры" навучэнкі Грыцкова Ксенія і Дзмітрыенка Ксенія пазнаёмілі прысутных са знакавымі аб'ектамі Рэспублікі Беларусь, з новымі турыстычнымі аб' ектамі. У другім інфармацыйным блоку "Беларусь - краіна таленавітых людзей" Гардзіенка Г.М. паведаміла пра асаблівасці беларускіх традыцый, якія беражліва захоўваюцца народамі Беларусі.
Відэаматэрыялы "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Аб' яднанні па інтарэсах " пазнаёмілі прысутных з магчымасцямі аб'яднанняў па інтарэсах ва ўсёй краіне.
Навучэнцы прышлі да высновы, што культура беларускага народа з'яўляецца духоўным стрыжнем нашай дзяржавы. Наш народ павінен захоўваць тое, што мы ўжо маем, памнажаць духоўныя багацці, што дапаможа нам аб'яднацца і захаваць нацыянальную самабытнасць і ідэнтычнасць.